Ваенная ўніформа – адзенне, нашэнне якой з'яўляецца абавязковым для любой воінскай часткі і для кожнага роду войскаў, форма яе усталявана правіламі або адмысловымі ўказамі. Уніформа з'яўляецца з'яўляецца адной з самых знакавых рысаў рэгулярных войскаў.
Калекцыя пачала фарміравацца ў 1957 г., дзякуючы перадачам прадметаў з музеяў Беларусі і Расіі. Яе храналагічныя рамкі ахопліваюць перыяд ад XVI да ХХ ст. Калекцыя налічвае амаль 1500 адзінак. Гэта мундзіры (стралецкі кафтан, вайсковы жустакор, фрачныя мундзіры, паўкафтаны, камізэлькі, кіцелі, гімнасцёркі), верхняе адзенне (епанча, шынэлі), галаўныя уборы, у тым ліку спецыяльнага прызначэння (шапкі грэнадзёрскія, капялюш двухвугольны, ківеры, каскі скураныя, шапкі футравыя, шапкі фуражныя, фуражкі, шлемы тканевыя, шлемы танкавыя, шлемы лётныя, шлем для падводнікаў), металічныя дэталі абмундзіравання (спражкі, гузікі, налобнікі, бляхі, кукарды), знакі адрознення (эпалеты, аксельбанты, пагоны). Значную частку па колькасці прадметаў прадстаўляе ахоўнае ўзбраенне: баявыя нагалоўі (шлемы адкрытыя, шлемы замкнутыя, каскі), нацельная браня (кольчаты даспех, пласцінавы даспех), дадатковая браня (наручы, понажы, іншыя сродкі аховы), аптычныя прыборы, сродкі сувязі, і інш.
Вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць уяўляюць камплекты гусарскіх кірас вершнікаў Рэчы Паспалітай канца XVII – першай паловы XVIII ст.
Прадстаўлены рэгіёны і краіны: Рэч Паспалітая, Польшча, Маскоўская дзяржава і Расійская імперыя, Францыя, Германія, Аўстрыя, СССР, Рэспубліка Беларусь.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Прыёмная музея
histmuseum@tut.by
Навукова-метадычны аддзел