Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактыўныя пляцоўкі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

1. Працоўная копія друкаванага станка Гутенберга, на якім Францыск Скарына 500 гадоў таму ў Празе ствараў сваю Біблію. Усе жадаючыя маюць магчымасць пазнаёміцца з прыладай станка, з дапамогай супрацоўніка музея зрабіць на станку адбітак гравюры і забраць яго на памяць.

2. Унікальны высокатэхналагічны макет Бібліі Францыска Скарыны памерам 1400Х1800 см. Старонкі кнігі можна перагортваць, вырабляючы плыўныя рухі рукой у паветры. Сканы старонак былі зроблены з арыгіналу і прадастаўлены Дзяржаўным гістарычным музеем Масквы.

3. Віртуальнае падарожжа па Крэўскаму і Гальшанскаму замках, страчаная архітэктура якіх была адноўлена на аснове гістарычных звестак пры дапамозе тэхналогіі віртуальнай рэальнасці Samsung Gear VR і дзякуючы энтузіясту Ахрэму Белабровіку. У наведвальнікаў з'явіцца магчымасць здзейсніць экскурсію па помніках архітэктуры 15–17 стагоддзяў, не выходзячы з будынка музея.

Асобная плата за інтэрактыўную пляцоўку не прадугледжана. Досыць купіць ўваходны квіток у музей.

Будзем удзячныя, калі перад наведваннем музея Вы папярэдне патэлефануеце нам, каб пераканацца, што ўсе інтэрактыўныя элементы экспазіцыі спраўныя і чакаюць Вас. Тэлефоны: 327 43 22; 327 48 27.