Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Навагодняя паштоўка"



4 снежня ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава "Навагодняя паштоўка".
Новы год і Каляды - выдатная нагода напісаць і адправіць вестку дарагому чалавеку. Цёплыя словы і пажаданні, любоўныя пасланні і проста знак увагі – усё гэта атрымае адрасат на невялікай картцы з паперы або кардона. З канца XIX стагоддзя ілюстраваныя карткі і іх мастацкае афармленне сталі неад'емнай часткай традыцыі паштовых паслуг. Матывы зімовых свят у поўнай меры можна лічыць казачнымі, добрымі і ўтульнымі. Паштовыя карткі, прадстаўленыя на выставе "Навагодняя паштоўка" - гэта асобны від мастацтва, які злучае ў сабе мастацкую, эстэтычную і гістарычную значнасць.
Праект прадстаўляе павялічаныя копіі паштовак пач. ХХ ст. з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне", аўтара праекта "У пошуках страчанага" Уладзіміра Ліхадзедава.
Выстава "Навагодняя паштоўка" дазволіць акунуцца ў атмасферу цудаў, радасці і падорыць магчымасць зрабіць яркія маляўнічыя фатаграфіі.


Выстава працягне працу да 31 студзеня 2024 г.

Уваход на выставу па квітку ў музей.


Адрас: г. Мінск, вул. к. Маркса, 12
штодня з 11.00 да 19.00.
тэл. 8017 374 83 22