Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАЎКА «ГОРАД С.ВЯРТАННЕ. СМАЛЕНСКІ ПЕЙЗАЖ 1950 - 60-х ГАДОЎ У ЖЫВАПІСЕ І ГРАФІЦЫ У.І. РУЖО»

З 19 верасня на афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачала працу віртуальная выстаўка «ГОРАД С. ВЯРТАННЕ. СМАЛЕНСКІ ПЕЙЗАЖ 1950-60-х ГАДОЎ У ЖЫВАПІСЕ І ГРАФІЦЫ У.І. РУЖО», прымеркаваная да 1160-годдзя Смаленска.

Уладзімір Ружо нарадзіўся ў Смаленску 1 ліпеня 1922 года. Мастак У.І. Ружо ўнёс вялікі ўклад у выяўленчае мастацтва Смаленшчыны, стварыў велізарную колькасць жывапісных і графічных вобразаў роднага горада. У яго працах Смаленск 1950-60-х гадоў: гістарычныя будынкі і новыя будоўлі, жыццё пасляваеннага адраджэння горада і людзі, якія жывуць у ім. Творы Ружо нясуць у сабе непаўторную атмасферу часу і цікавыя не толькі з пункту гледжання іх бясспрэчных мастацкіх вартасцяў, але і ў гістарычным плане. Запрашаем вярнуцца ў Смаленск сярэдзіны мінулага стагоддзя і паглядзець на яго вачыма мастака Ружо.

Па сваёй сутнасці мастак Уладзімір Ружо – пейзажыст. Ён любіў свой горад, ён усхвалявана маляваў вобразы адроджанага з руін і попелу Смаленска, ствараў лірычныя пейзажы смаленскай прыроды. Ружо ў поўнай меры можна назваць летапісцам горада Смаленска. Гледзячы на Смаленск з любоўю, нястомна захапляючыся ім, ён адкрывае ўбачаную прыгажосць гледачу. «Смаленск дарагі для мяне як смаляніну. Удвая дарагі для мяне як мастаку. Дзе яшчэ знойдзеш такі цудоўны ўзгорысты ландшафт, які так і просіцца на палатно або паперу, гэта багацце ракурсаў, бясконцая разнастайнасць відаў, якія адкрываюцца з розных кропак горада? Гэта шчасце – жыць і працаваць тут... перакананы, што нам трэба шырэй прапагандаваць наш выдатны горад сродкамі выяўленчага мастацтва, паказваць людзям і самім смалянам і гасцям з іншых месцаў краіны - яго веліч і непаўторную прыгажосць» (В. і. Ружо, 1968 год)

Годнасць лепшых работ Ружо аб Смаленску заключаецца ў тым, што за вонкавым абліччам мы адчуваем самы дух горада-ваяра, горада-будаўніка, адчуваем непаўторнае суровае хараство яго гісторыі і будняў пасляваеннага часу.

На віртуальнай выстаўцы прадстаўлены лічбавыя выявы графічных і жывапісных твораў з фондаў Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка.

 Віртуальную выстаўку  «ГОРАД С. ВЯРТАННЕ. СМАЛЕНСКІ ПЕЙЗАЖ 1950-60-Х ГАДОЎ У ЖЫВАПІСЕ І ГРАФІЦЫ У.І. РУЖО» можна паглядзець па спасылцы