Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"КВЭСТОРЫЯ" - Нясумнае лета ў Гістарычным!

Дарагія сябры! Лета ў горадзе можа быць нясумным, поўным дзіўных прыгод і незвычайных адкрыццяў.

Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх! Шукайце, знаходзьце і адкрывайце нанова нашу экспазіцыю.

«Мы ўжо гэта бачылі», – могуць сказаць многія. Але Музей ўмее здзіўляць і гатовы пакінуць падказкі для ўсіх зацікаўленых. Вас чакае падарожжа па гісторыі нашай краіны даўжынёй у лета.

Пяць цалкам новых, унікальных маршрутаў па пастаяннай экспазіцыі. 50 дзён, каб прайсці іх усе і сабраць адмысловыя адзнакі. І, вядома, прыз ад Нацыянальнага гістарычнага музея для кожнага, хто справіўся з усімі заданнямі і паспяхова завяршыў «квэсторыю».

Такім чынам, калі Вы ў гульні, то трэба: купіць білет і атрымаць у касіра маршрутны ліст №1, а таксама картку для збору адзнак. Правільна адказаць на ўсе пытанні, атрымаць адзнаку і чакаць запуску наступнага маршрутнага ліста. Поспехаў Вам і нясумнага лета!

Даведкі па тэлефонах: 327 43 22; 327 48 27.

Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 12