Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзелавыя партнёры

Japan Tobacco International

Міжнародная кампанія Japan Tobacco International і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь актыўна супрацоўнічаюць паміж сабой з 2010 г. У снежні 2010 г. паміж структурамі была заключана дамова, накіраваная на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца наступных кірунках: музейная, інфармацыйна-выдавецкая, культурна-адукацыйная і дабрачынная дзейнасць.

Партнёрства паміж JTI і Нацыянальным гістарычным музеем стала значным дадаткам да шэрагу буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй. Сярод яркіх прыкладаў стратэгічнага супрацоўніцтва JTI з музеямі сусветнага ўзроўня можна прывесці шматгадовую падтрымку Дзяржаўнага Эрмітажа і Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна ў Расіі, Луўра ў Францыі і Музея Прада ў Іспаніі.

У Беларусі JTI вядзе шырокую дабрачынную дзейнасць, у прыватнасці, накіраваную на падтрымку культуры і мастацтва, старых людзей, узнаўленне помнікаў архітэктуры, умацаванне японска-беларускіх культурных сувязяў.

Сумесныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея і JTI сталі пераможцамі ў конкурснай намінацыі Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі" – "Лепшая партнёрская дзейнасць".

Japan Tobacco International (JTI) з'яўляецца падраздзяленнем Japan Tobacco Group of Companies (JT), вядучага міжнароднага вытворцы тытунёвых вырабаў. JTI валодае такімі сусветна вядомымі маркамі цыгарэт, як Winston, Mild Seven і Camel, а таксама Benson & Hedges, Silk Cut, Sobranie, Glamour і LD. Цэнтральны офіс JTI размешчаны ў г. Жэнева, Швейцарыя. JTI рэалізуе сваю прадукцыю ў 120 краінах. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце: www.jti.com

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі з 2011 па 2014 гг. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь быў паспяхова рэалізаваны шэраг праектаў:

  • Распрацоўка і стварэнне новага сайта музея.
  • Рэстаўрацыя харугваў XVIІІ ст., рэстаўрацыя іконы XVIІІ ст.
  • Выданне серыі "Скарбы Беларусі", альбома "Рарытэта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь", чарговага нумара навуковага часопіса "Музейны веснік", манаграфіі Юрыя Лаўрыка "Кнігі і кнігазборы куцеінскага Багаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст."
  • Стварэнне гістарычнай рэканструкцыі гістарычных постаццяў князёў Ягайлы і Вітаўта для будучай экспазіцыі.
  • Правядзення выстаў "Палац вялікіх князёў літоўскіх" (2012), "Каштоўныя ўзоры" (2012), "Скарбы Украіны" (2013), "Белая Русь і яе суседзі" (2013), "Рэчы паміж жыццём і смерцю" (2014), "Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны, арыенталіст"(2014).
  • Набыццё новых прадметаў у музейную калекцыю: карта "Lithuania" з атласа Меркатара пачатку XVII ст., кадзіла XII–XIII стст. з выявай Хрыста, абраз "Маці Божая Бялыніцкая"канца ХІХ ст. і іншае.
  • Умацаванне тэхнічнай базы музея.

  • ААТ «ААБ Беларусбанк»


    ААТ «ААБ Беларусбанк» — найбуйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Рэспублікі Беларусь.

    Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Займае лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па такіх паказчыках, як узровень уласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў.

    Дзейнасць банка неразрыўна звязана з эканамічнай палітыкай краіны і накіравана на садзеянне дынамічнаму развіццю найважнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы. У ліку кліентаў — прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплекса, тэлекамунікацый, нафтахіміі, дзейнасць якіх арыентавана на мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння, развіццё экспартнага патэнцыялу.

    Валодае шырокай філіяльнай сеткай і развітай інфраструктурай. На 01.05.2020 г. у сістэме банка — 2 філіяла-абласных упраўленняў, 4 абласных упраўлення, 8 філіялаў, 114 цэнтраў банкаўскіх паслуг, 1148 аддзяленняў, 103 абменных пункта.

    ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:

    • Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 ад 11.01.2019г., выдадзеная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
    • Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1089, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.

    Член Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Сусветнага Інстытута Ашчадных банкаў (WSBI), Банкаўскай Асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Міжнароднай гандлёвай і фарфейтынгавай асацыяцыі, Фінансава-банкаўскага савета СНД.

    Прадстаўніцтвы банка адкрыты ў Германіі і Кітаі. Рэйтынгі агенцтваў Standard & Poor's і Fitch Ratings знаходзяцца на ўзроўні краінавых.

    ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята на ўлік у дзяржаўную ўстанову «Агентцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» 21 студзеня 2009 года пад нумарам 3.

    ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга.

    Сайт: www.belarusbank.by