Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Музычныя інструменты Індыі"

  • 20.06.2017

Індыйская класічная музыка з'яўляецца адной з самых старажытных комплексных музычных традыцый свету. Свой пачатак яна бярэ ў Ведах — старажытных святых пісаннях індуістаў. Пра ўзнікненне і развіццё індыйскай класічнай музыкі складалася мноства легенд, што сведчыць аб важнай ролі музыкі ў індыйскай культуры.

Многія музычныя інструменты з'яўлявіліся і выкарыстоўваліся толькі ў Індыі. Найбольш вядомыя з іх гэта сітар і табла.

Сітар — адзін з найбольш распаўсюджаных струнных шчыпковых інструментаў лютневой тыпу ў Індыі. З'явіўся ён у XIII стагоддзі, яго корпус зроблены з гарбуза.

Табла — гэта пара барабанаў, кожны з якіх мае сваю мембрану. Непасрэдна табла завецца барабан для правай рукі, выдзеўбаны з дрэва, і які стаіць вертыкальна. Барабан для левай рукі называецца байя — гэта медны барабан ў форме гаршка. Гэты інструмент найбольш папулярны акампанемент да класічнай музыкі і танцу Паўночнай Індыі.

Але ёсць яшчэ мноства іншых дзіўных інструментаў, якія наведвальнікі музея змогуць убачыць на нашай выстаўцы. Напрыклад, мрыдінгам — вельмі старажытная форма барабана, якая валодае дасканалай акустыкай. Сарод — гэта папулярны сольны інструмент Паўночнай Індыі. На ім іграюць прыстасаваннем з какосавай шкарлупіны або слановай косці.

Віна, адзін з самых складаных у вывучэнні інструментаў. Таксама на выстаўцы прадстаўлены разнастайныя флейты, барабаны і скрыпкі.

Выстаўка працуе з 20 па 30 чэрвіня.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay