Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

  • 09.07.2017

У сувязі з прапановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2017 г., адобранай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, па праспекце Пераможцаў у г. Мінску, насупраць Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 2020 года плануецца будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем фасада ў якасці тэле- і кінаэкрана.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх зацікаўленых асоб прыняць удзел у абмеркаванні гэтага праекта. Улічваючы, што музей павінен ўвасобіць у сваёй экспазіцыі ўсю гісторыю нашай краіны, мы імкнемся максімальна абагульніць і ўлічыць усе канструктыўныя прапановы грамадзян. Просім спецыялістаў выказаць свае пажаданні па канцэпцыі музея і экспазіцыйнай падачы матэрыялу, а суайчыннікаў выказаць сваё меркаванне. Пабудуем музей разам!