Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Атлантыда"

  • 10.08.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 10 жніўня 2017 года будзе працаваць выстава "Атлантыда".

Выстава ўяўляе сабой аўтарскі праект Японскага Цэнтра культуры і спорту «Дзэнрын канкэй» (Добрасуседства), у рамках якога можна ўбачыць інтэрпрэтацыю адной з «Атлантыды» – падводны горад Йонагуні, адкрыты ў Японскім моры. Яго ўзрост – не менш за дзесяць тысяч гадоў! У наведвальнікаў з'явіцца магчымасць апынуцца на дне акіяна, сярод казачных і рэальных насельнікаў «царства ценяў», казачных монстраў, ракавінак і рытуальных масак.

На выставе прадстаўлены экспанаты з розных краін Азіі: Інданэзіі (в. Балі), Японіі, Папуа–Новая Гвінея, Гватэмалы, Шры–Ланкі. Сярод іншага, сланы з ружовага і жалезнага дрэва, «мабільнік» папуасаў, японскія карпы «коі», «фугу», падводны дракон, японскі Вадзянік, фігуры міфалагічных персанажаў ўсходняга эпасу і спецыяльна падрыхтаваныя дэкарацыі, якія ствараюць эфект марскога дна.

Усе экспанаты апрацаваны адмысловымі сумесямі фарбаў, што надае ім фантастычнае мігаценне. Незвычайным з'яўляецца і асвятленне выставы. Спецыяльныя лямпы, устаноўленыя для падсвятлення шматлікіх экспанатаў, працуюць у гаючым, ўльтрафіялетавым дыяпазоне.

Экспанаванне суправаджаецца гукамі акіяна і мелодыямі народаў свету.

Вас чакае займальнае падарожжа ў таямнічы і загадкавы свет японскай Атлантыды!

Выстава разлічана на самую шырокую музейную аўдыторыю.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum