Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя «Прэзентацыя!»

  • 05.09.2017

Дарагія сябры! Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 5 і 6 верасня 2017 года праводзіць прэзентацыйныя дні для сваіх наведвальнікаў. Цэны на ўваходныя квіткі зніжаны!

Вашай увазе будзе прадастаўлена вычарпальная інфармацыя аб усіх запланаваных праектах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і прэзентацыі новых форм працы з пастаяннай экспазіцыяй.

Дадзенае мерапрыемства будзе цікава для школьнай і студэнцкай аўдыторыі, арганізаваных груп наведвальнікаў, спецыялістам па працы з дзецьмі і моладдзю, а гэтак жа для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Акрамя разгорнутай інфармацыі аб праектах і выставах, наведвальнікаў чакаюць дзве новыя вялікія інтэрактыўныя праграмы.

5 верасня, а 15–й гадзіне, касцюміраваная прэзентацыя выставачнай залы «Старажытная Беларусь», экспрэс–экскурсіі «Як жылі нашы далёкія продкі», «Беларусь 10–18 стагоддзя», «Кніга», «Жывая археалогія», квэст «Паміж радкоў».

6 верасня,а 15–й гадзіне, прэзентацыя выставы «Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля», экспрэс–экскурсіі «Скарбы Беларусі», «Развіццё грашовай сістэмы на беларускіх землях» (фальшыва) манетчыкі)», квэст «ГроШык».

Гэтак жа увазе наведвальнікаў прапануюцца акуляры дапоўненай рэальнасці, высокатэхналагічны макет Бібліі Францыска Скарыны і працуючая мадэль друкаванага станка Гутенберга.

Кошт квіткоў:

Поўны – 3 руб., для студэнтаў – 2 руб., для навучэнцаў – 1 руб., дашкольнікі ў суправаджэнні дарослых – бясплатна!

Карыстайцеся магчымасцю даведацца пра нашу краіну, яе гісторыю і пра музей!

Чакаем Вас у нашым музеі.

Індывідуальнае экскурсійнае абслугоўванне не праводзіцца

Залы №10, 13, 12, 18 – зачыненыя на рэ–экспазіцыю

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

тэл. 327 43 22