Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Металічныя пласціны са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

  • 31.08.2017

Тры ватыўныя прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь рыхтуюцца да экспанавання на выставе “Беларусь: адраджэнне духоўнасці”. Слова “вот” паходзіць ад лацінскага слова “votivus” – “прысвячэнне багам”. Прадметы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, адносяцца да так званых лекарскіх вотаў – металічных пласцін з адлюстраваннем хворых органаў (сэрца, ногі і г.д.). Пласціны прыносілі ў храм, каб стаць здаровымі альбо ў знак падзякі за выздараўленне. Да прыкладу, існуюць воты з выявай цяжарнай жанчыны, якія прызначаліся для лекавання ад бясплоднасці, воты з выявай караблёў для аховы ад марской стыхіі.

Практыка выкарыстання вотаў існуе па сённяшні дзень у шэрагу рэлігій: каталіцызме, будызме і інш. Існуе звычай вывешваць ватыўныя дары на абраз таго святога, да якога звяртаюцца з просьбаю альбо з удзячнасцю за дапамогу.