Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Традыцыйныя рамёствы Беларусі" ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Казахстан

  • 31.08.2017

31 жніўня 2017 г. у Нацыянальным музеі Рэспублікі Казахстан (г. Астана) у рамках візіту Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанавай адкрываецца выстава «Традыцыйныя рамёствы Беларусі» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У невялікай экспазіцыі наведвальнікі музея змогуць убачыць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, керамікі, народнага ткацтва і вышыўкі, а таксама ўзор традыцыйнай адзення, менавіта жаночы нацыянальны «строй», бо менавіта касцюм часта называюць найбольш яркай часткай гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа пачатку ХХ стагоддзя.