Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Кубак, прысвечаны падзеям вайны 1812 года

  • 04.09.2017

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль удзельнічае ў выставачным праекце “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” прадметамі з калекцый абразоў, старадрукаваных кніг, металу. Памятны кубак, прысвечаны падзеям вайны 1812 года, выраблены ў 1815 годзе паводле мадэлі графа Фёдара Талстога. Дарэчы будзе нагадаць, што царква заўсёды бласлаўляла воінаў на ратны подзвіг у імя Айчыны.

На сценках кубка са збору Гомельскага палацава-паркавага ансамблю выгравіраваны тэксты: “Мір Еўропе”, “З намі Бог”, змешчаны рэльефы з выявамі батальных сцэн, герба Расійскай імперыі, а таксама партрэтамі расійскіх імператараў.

Фёдар Пятровіч Талстой – вядомы жывапісец, медальер, скульптар у свой час вучыўся ў Полацкім іезуіцкім калегіуме. Пасля вайны 1812 года ён выпусціў серыю медальёнаў, накіды якіх потым былі выкарыстаны для аднаго з праектаў Аляксандраўскай калоны ў Санкт-Пецярбургу.