Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Імёны Рэвалюцыі"

  • 08.09.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 8 верасня па 29 кастрычніка 2017 года будзе дэманстравацца выстава "Імёны Рэвалюцыі", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзей у Мінску.

У год стагоддзя падзей 1917–га года, Дом–музей I з'езда РСДРП працягвае знаёміць наведвальнікаў з выставачнымі праектамі, прысвечанымі перыяду рэвалюцыі. Любая падзея звязана з імёнамі тых, хто непасрэдна прымаў у іх удзел. Некаторыя імёны вядомыя ўсім, іншыя толькі гісторыкам і даследчыкам, некаторыя забытыя.

Шмат каму вядомыя імёны Міхаіла Фрунзе – рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, аднаго з найбольш буйных ваеначальнікаў Чырвонай арміі ў час Грамадзянскай вайны. Фелікса Дзяржынскага – савецкага палітычнага дзеяча, кіраўніка шэрагу наркаматаў, заснавальніка і кіраўніка УНК. Вільгельма Кнорына – савецкага партыйнага дзеяча, гісторыка і публіцыста, Першага сакратара Кампартыі Беларусі. Аляксандра Мяснікова – рэвалюцыянера, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў ўсталявання савецкай улады ў Беларусі. Аляксандра Чарвякова – беларускага савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, актыўнага ўдзельніка паўстання ў Петраградзе, Старшыні ЦВК СССР ад БССР і многіх іншых.

На нашай выставе можна азнаёміцца з інфармацыяй пра рэвалюцыянераў, у гонар якіх названы шэраг вуліц Мінска. Ўбачыць асабістыя рэчы, якія належалі ўдзельнікам падзей кастрычніка, фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі і г.д.

Чакаем усіх на чарговай выставе, прысвечанай эпахальным падзеям Рэвалюцыі 1917–га года.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выхадных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum