Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка-прэзентацыя “Масонскія знакі” з апошніх паступленняў у фонды “Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”

  • 04.10.2017

4 кастрычніка а 17 гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца прэзентацыя новых паступленняў у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусі (фартух масонскі, стужка масонская, шалік масонскі, пальчаткі і інш.) падараваныя Самусевым Паўлам Мікалаевічам (таксама вядомым,як Вештарт Павел Мікалаевіч), Першы Высокашаноўны майстр Першай Высокашаноўнай Ложы “Два Орла” у Рэспубліцы Беларусь; набыты ў г. Гамбургу, Германія.

Не выпадкова прэзентацыя прадметаў адбудзецца ў будынку музея па Музычным завулку, 5 за якім замацавалася назва “Дом масонаў”. Праўда, сучасныя даследчыкі не выявілі дакументаў, якія б падцвярджалі, што менавіта тут адбываліся паседжанні ложы (ў Мінску з 1816 па 1822 гг. існавала масонская ложа ”Паўночны факел”). Але дыму без вогнішча, як вядома, не бывае. Аб гэтым сведчыць і таямнічая, нязвыклая архітэктура будынка, і многія выбітныя сусветна вядомыя дзеячы масоны, якія ў розныя часы наведвалі “Дом масонаў” – Станіслаў Манюшка, Чэслаў Манюшка, Томаш Зан, Валенцій Ваньковіч і інш.

З гісторыяй развіцця беларускага масонства ў 19 – пач.20 стст., у архіўных дакументах, наведвальнікі змогуць даведацца ў музеі пад час прэзентацыі, убачыць падараваныя прадметы, а таксама паслухаць Самусева Паўла Мікалаевіча аб гісторыі іх прыналежнасці.

Выстаўка будзе працаваць да 14.10.2017 г.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5,

Штодня з 10.00 да 17.30

тэл. 220 26 67

theatre–museum.by

#dommasonay