10 кастрычніка 2017 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выставы да 135–годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы.
Выстава знаёміць з творчасцю выбітнага беларускага фотамайстра першай трэці ХХ стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі.
Прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1950 гг. , а таксама асабістыя рэчы фатографа з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама новыя матэрыялы, якія былі знойдзены ў апошнія часы.
Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу, Фатографа і Паэта – Льва Дашкевіча і Янкі Купалы.
На адкрыццё выставы запрошаны ўнук выбітнага фотамайстра – Леў Дашкевіч малодшы.
Партнёрамі выставы выступілі Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Выстава ўключана ў праграму міжнароднага фестываля “Месяц фатаграфіі ў Мінску”.
Леў Урбанович Дашкевіч (1882 – 1957 гг.) – беларускі фатограф, публіцыст, педагог, навуковец, вынаходнік. Нарадзіўся 12 лютага (н.ст.) 1882 г. у Мінску ў сям'і дваран – надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбана Клеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў. Атрымаў адукацыю ў Дыжонскім універсітэце (раманскае аддзяленне факультэта славеснасці) і Вышэйшай школе графічных мастацтваў у Парыжы (аддзяленне фатаграфіі).Фотамастак займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў шэрагу навучальных устаноў Ерэвана (Арменія), Гянджы (Азербайджан), Тыфліса (Грузія), а затым і Мінска. Леў Дашкевіч першым у Беларусі распрацаваў і стаў чытаць курс лекцый па фатаграфіі (у Мінскам інстытуце народнай адукацыі). Акрамя прафесійнага захаплення фатаграфіяй, Леў Урбанавіч займаўся навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ўльтрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканін, у выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл .: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея