11 кастрычніка 2017 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным Гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя набытых праз краудфайндзінг ранніх манет Вялікага Княства Літоўскага.
Гэта пенязі (дэнарыі), якія біліся ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Акрамя гэтага будзе прэзентаваны невялічкі скарб XV ст. і 2 пенязя Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку. Самая ранняя манета, якую адносяць да чаканкі Альгерда, з'яўляецца імітацыяй данга Залатой Арды. Другая, больш пазнейшая, месціць на рэверсе кірылічную легенду, адзін з варыянтаў расшыфроўкі якой слова: "ПЕЧАТ". Манеты Ягайла падзяляюцца на два тыпа: партрэтныя пенязі (6 адзінак) і пенязь з выявай вершніка і легендай "КНЯЗ ЯГА+ПО". Самыя познія манеты, гэта пенязі Вітаўта з выявай Калюмн і наканечніка дзіды з крыжом. 5 такіх манет і адзін пражскі грош складаюць невялікі скарб з Маладзечанскага раёна.
Дадзеная акцыя праводзілася праз платформу па збору сродкаў Талака https://www.talaka.org/. Асобную падзяку выказваем спонсару, які пералічыў большую частку грошаў на праект і пажадаў застацца ананімам. Запрашаем на прэзентацыю ўсіх зацікаўленых і апантаных гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл .: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея