Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Конкурс "Білет-паштоўка". Зварот Ладзісава А.І.

  • 15.11.2017

Як паказаў конкурс на стварэнне лагатыпу музея, які сёння ўпрыгожвае нашы кніжныя выданні, прысутнічае на афішах, сувенірах, суправаджае святы, мастакам ўласціва думаць вобразна: яны прапануюць незвычайныя рашэнні, якія нам, музейным спецыялістам, не прыходзілі ў галаву. Мы можам з дня ў дзень глядзець на адну і тую ж архітэктурную дэталь, музейны прадмет і не пабачыць таго, што бачыць мастак. Для яго ж гэта, парой мімаходзь ўбачанае, становіцца зачэпкай для арыгінальнага рашэння.

Спадзяюся, так будзе і з праектамі, прадстаўленымі на сёлетні конкурс.

Ладзісаў Алег Іванавіч,

Вучоны сакратар

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь