У свеце таго, што гэты год юбілейны, публіцы розных краін і гарадоў было прадстаўлена шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных Шагалу. Гэта і выставы, і канцэрты–чытанні, і пясочная анімацыя.
Наш міні–праект– гэта нешта іншае.
Вечар будзе вельмі душэўным і свайго роду камерным.
Мы даўно задумалі яго з маёй сяброўкай, мастачкай Ірай Юдзянковай.
Так як яна займаецца светлавымі прадстаўленнямі, а я – арганізацыяй канцэртаў класічнай музыкі, мы вырашылі аб'яднаць нашы думкі і арганізаваць такое мерапрыемства. Яно дазволіць успрыняць творчасць Шагала пры дапамозе музыкі і святла.
Мастак усведамляў важнасць такой формы мастацтва, як музыка. Шагал звярнуўся да яўрэйскай народнай музыкі ў пошуках яднальнага элемента для сваёй уласнай творчасці. Папулярныя яўрэйскія песні і мелодыі бадзяжных музыкантаў– клезмераў, якія суправаджалі і ядналі розныя аспекты габрэйскага правінцыяльнага жыцця, сталі для Шагала той народнай музыкай, пра якую казалі рускія сімвалісты. І ўся далейшая творчасць мастака працята музыкай. Мастак вядомы як стваральнік дэкарацый і касцюмаў для пастановак балета. Асобнае месца займаюць у яго маляўнічых творах выявы музыкі і музыкантаў.
Сам Шагал у сваіх успамінах так выяўляў сваё каханне да музыкі і ўплыў музыкі на яго самога: «Колер – гэта ўвесь свет! Колер хвалюе душу не менш, чым музыка!»
Два яго пано «трыумф музыкі» і «вытокі музыкі» (1966) упрыгожваюць інтэр'ер Metropolitan Opera.
2 снежня ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў душэўнай і камернай атмасферы мы паспрабуем аднавіць партрэт гэтага улюбёнага шмат кім мастака і пагрузіцца ў свет яго творчасці, эмоцый і пачуццяў.
Мы запрашаем усіх правесці з намі гэты музычны вечар.
Для слухачоў прагучаць творы кампазітараў, да творчасці якіх Шагал меў наўпростае дачыненне (і не толькі).
Кошт квіткоў 6 р.
Квіткі можна набыць у касе музея.
(Зала на 50 месцаў)
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея