Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Паважаныя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў!

  • 24.11.2017

Паважаныя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў!

Напярэдадні Навагодніх святаў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе Вам зрабіць падарунак для супрацоўнікаў і запрашае наведаць выставу «Моднае стагоддзе». Яе аўтар – гісторык моды, вядучы праграмы «Модны прысуд» Аляксандр Васільеў. Вы ўбачыце 107 арыгінальных сукенак і касцюмаў і больш за трыста аксесуараў, зможаце даведацца, як мянялася мода на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя. У экспазіцыі прадстаўлена адзенне Любові Арловай, Евы Браўн, Маі Плісецкай, Клары Лучко, Людмілы Гурчанка, Галіны Брэжневай, Надзеі Румянцавай, Наталлі Селязнёвай, Наталлі Гундаравай, Наталлі Фацеевай, Лаймы Вайкуле і іншых вядомых жанчын. Гэтая выстава – значная культурная падзея для нашага горада. За два месяцы яе наведала больш за сем тысяч чалавек.

У якасці падарунка музей прапануе паслугі экскурсавода бясплатна. Кошт уваходнага білета для дарослых – 8 рублёў, для дзяцей – 6 рублёў. Абавязковы папярэдні запіс. Тэл. 327 43 22; 327 48 27.

Спадзяемся, што вы захочаце парадаваць сваіх супрацоўнікаў і жадаем усім добра правесці час у залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22