Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



2.12.17 - "Казачныя чытанкі" ў музеі!

  • 02.12.2017

Сябры! Дарослыя і маленькія!

Ужо ў бліжэйшую суботу, 2 снежня, у 17:00 распачнуцца "Казачныя чытанкі".

Разам з Надзеяй Ясмінскай мы пачытаем чароўную гісторыю Блакітнай ружы. Пазнаёмімся з Мешам – дзіўнай беларуская істоткай. Вывучым новыя беларускія словы і па–сапраўднаму чароўна будзем бавіць час.

Чай, печыва, фатэлі і ўтульная атмасфера для Вас падрыхтаваны!

Чакаем!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь,

вул. К. Маркса, д. 12

Папярэдні запіс абавязковы!

Кошт: 2 рублі з асобы

Тэлефон для запісу +375 17327 4322, +37517 327 4827