Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага з'яўляецца адным з цэнтраў тэатральнага мастацтва, неад'емнай часткай культурнага жыцця краіны, нацыянальным здабыткам рэспублікі.
Гісторыя стварэння тэатра сыходзіць сваімі каранямі ў пачатак 30–х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Бабруйску ў 1932 годзе на базе трупы вандроўных акцёраў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кумельскага адкрыўся Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР.
У свой час у тэатры працавалі такія выдатныя акцёры як Д. А. Арлоў, А. Ф. Кістоў, А. Б. Абуховіч, А. І. Клімава, Р. І. Янкоўскі, О. І. Шах–Парон, М. Л. Співак, Ю. В. Сідараў, В. З. Краўчанка, З. В. Асмалоўская, В. І. Шэлестаў, і многія іншыя.
У цяперашні час у склад трупы тэатра ўваходзіць плеяда выдатных акцёраў, сярод якіх: народныя артысты Беларусі: В. М. Клебановіч, Б. А. Масумян, А. Л. Ткачонак; заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь: Л. В. Былінская, Э. Н. Гарачы, А. В. Маланкіна, А. А. Душачкін, І. І. Мацкевіч, С. Н. Чэкерэс, О. Н. Лясная, А. З . Суцковер; заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі А. Л. Брухацкі.
У рэпертуар тэатра сёння ўваходзіць 31 спектакль, сярод іх – пастаноўкі беларускай, рускай і сусветнай класікі, а таксама сучасных замежных і айчынных аўтараў.
Тэатр мае свае асаблівае мастацкае аблічча, вылучаецца высокім узроўнем акцёрскага выканання, арыгінальнасцю рэжысёрскіх трактовак, глыбокім падыходам да распрацоўкі рэпертуару.
Гісторыя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага раскрытая ў пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Выстава расказвае пра дзейнасць тэатра на сучасным этапе. Тут прадстаўлены матэрыялы з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. – эскізы мастакоў–сцэнографаў У.Ф. Чарнышова, Ю. Тура, А. Б. Грыгар'янца, сцэнічныя касцюмы, афішы, праграмы да сучасных пастановак спектакляў «Нібыта хворы», «Макбет», «Дзівакі», «Антоній і Клеапатра »,«Адзіны спадчыннік», і інш.
Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак 220–26–67
#dommasonay
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея