Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Святочная праграма да Новага года!

  • 25.12.2017

Дарагія сябры!

Напярэдадні Новага года і Каляд, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь як заўсёды падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў адмысловую святочную праграму:

• Навагодняя тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія для наведвальнікаў да 14 гадоў «Жылі–былі Рыцары і Дамы ...» па буднях з 18 снежня ў 11:00, 12:30, 14:00, кошт 6 рублёў з кожнага ўдзельніка. Папярэдні запіс абавязковы!

• Казачныя чытання, 2, 9 і 16 снежня а 17–й гадзіне, кошт 2 рубля з кожнага ўдзельніка. Папярэдні запіс абавязковы!

• Майстар–клас «Калядны падсвечнік» 10 і 17 снежня а 15–й гадзіне, кошт 20 рублёў з кожнага ўдзельніка. Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы!

• Майстар–клас па вырабе каляднага вянка. Калядны вянок, выраблены выключна з прыродных матэрыялаў: гнуткай лазы, яловых і хваёвых галін, гузоў, арэшкаў, ягад шыпшыны, салодкага печыва і цукерак, будзе радаваць Вас на працягу ўсіх святаў. Майстар–клас адбудзецца:

15 снежня а 17–й гадзіне; 16 снежня а 14–й гадзіне;

22 снежня а 17–й гадзіне; 23 снежня а 14–й гадзіне;

29 снежня а 17–й гадзіне; 30 снежня а 14–й гадзіне.

Кошт: 30 рублёў

Працягласць: 2 гадзіны

Усе матэрыялы, а таксама гарбата, печыва, цукеркі ўключаны ў кошт!

Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. + 375–29–577–01–06

Чакаем Вас!

Вясёлых святаў!

Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў каб.№20 і па тэлефонах +37517 3274322 +37517 3274827