Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



СЯРЭДНЕВЕЧНАЕ ЎПРЫГАЖЭННЕ. ЗАГАДКАВЫ ПОЯС ЭПОХІ ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА

  • 14.04.2015
17 красавіка 2015 г. адкрылася выстава “ Сярэдневечнае ўпрыгажэнне. Загадкавы пояс эпохі Вітаўта Вялікага” са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Палацы-музеі Вялікіх Князёў Літоўскіх (Літоўская Рэспубліка, г. Вільнюс). Выстава пройдзе ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
Беларуская зямля багатая нацыянальнымі рэліквіямі. Адна з іх - унікальны парадны паясны набор, які атрымаў неафіцыйную назву “Пояс Вітаўта”.
Парадны паясны набор быў знойдзены ў складзе манетна-рэчавага скарбу каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў пачатку 1990-х гадоў і больш за 10 гадоў знаходзіўся ў прыватных руках. У 2006 годзе, дзякуючы намаганням доктара гістарычных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта Валянціна Навумавіча Рабцэвіча, рарытэт быў перададзены ва ўласнасць дзяржавы. З 2007 года “Пояс Вітаўта” занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і захоўваецца ў зборы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
У склад параднага паяснога набору ўваходзяць адзінаццаць круглых пласцін, спражка, наканечнік і дзве квадратныя накладкі. Усе дэталі выкананы са срэбра высокай пробы, вялікая іх частка ўпрыгожана пазалотай і чарненнем. “Пояс Вітаўта” быў выраблены ў канцы ХIV - першай трэці XV стагоддзя італьянскімі майстрамі адной з генуэзскіх калоній у Крыме. Мяркуючы па гатычным элементам у форме і дэкоры спражкі, еўрапейскія запазычанні мясцовых майстроў былі абмежаваныя межамі Цэнтральнай Еўропы, магчыма Ламбардыі альбо Венецыі. У той жа час круглыя бляшкі з пазалочанага срэбра маюць прыкметы татарскай арнаментыкі, што дазваляе выказаць здагадку заказчыка з цюркскай асяроддзя.
“Пояс Вітаўта” адносіцца да круга элітарных рэчаў, якія належыалі людзям высокага сацыяльнага статусу. Гэтая знаходка, разам з пісьмовымі крыніцамі, з'яўляецца сведчаннем традыцыі выкарыстання парадных паясоў у канцы ХIV - пачатку XV стагоддзяў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Але казаць аб яго прыналежнасці канкрэтнай гістарычнай асобы, на жаль, немагчыма. Раней навукоўцы выказвалі гіпотэзу аб тым, што пояс трапіў на тэрыторыю Беларусі як падарунак крымскага хана Хаджы Гірэя вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. Аднак, на дадзены момант гэта не больш чым легенда.
“Пояс Вітаўта” - адзіная знаходка падобнага роду ва Усходняй Еўропе. Без сумненняў, ён з'яўляецца ўнікальным помнікам мастацтва тарэўтыкі і мае вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.
17 красавіка 2015 г. а 10-й гадзіне ў Палацы-музеі Вялікіх Князёў Літоўскіх (Літоўская Рэспубліка, г. Вільнюс) адбудзецца прэс-канферэнцыя для СМІ