Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Асаблівая фатаграфія"

  • 22.01.2018

22 студзеня 2018 года ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Асаблівая фатаграфія" – першай выставы Секцыі аналагавай фатаграфіі Беларускага аб'яднання фатографаў.

На выставе будуць прадстаўлены аўтарскія ручныя адбіткі, выкананыя ў тэхніцы срэбна–жэлацінавага друку. Эстэтыку аналагавай фатаграфіі дапоўняць тэксты, напісаныя рукой саміх фатографаў. Чаму яны лічаць менавіта гэтую фатаграфію асаблівай? Якая перадгісторыя суправаджае працу? Пра што думаў у момант здымкі сам аўтар? Куратары выставы паспрабуюць выйсці за рамкі толькі візуальнай падачы матэрыялу вядомых беларускіх фатографаў, сумясціўшы яе з літаратурнай часткай, якая стане канцэптуальным элементам экспазіцыі.

У бясконцым патоку лічбавых файлаў, якія прэтэндуюць на тое, каб называцца фатаграфіямі, губляецца, мабыць, галоўная якасць здымка – тактыльныя, дачыненне працэсу не толькі атрымання малюнка, але і ўвасаблення творчай задумкі ў канчатковым выніку. Менавіта таму мы хочам паказаць выставу, дзе кожная фатаграфія будзе асаблівай і ўнікальнай. У першую чаргу – дзякуючы сваёй рукатворчасці..

Удзельнікі выставы паспрабуюць адказаць гледачам і самім сабе на пытанне: чаму «Асаблівая фатаграфія»?

Генеральныя партнёры:

ГУ Нацыянальны Гістарычны Музей Рэспублікі Беларусь

Музей гісторыі беларускага кіно

Арганізатары:

Музей гісторыі беларускага кіно – 8 017 327–10–75

Беларускае Грамадскае Аб'яднанне Фатографаў – 375 44 7363169

Секцыя аналагавай фатаграфіі пры БАФ

Куратары выставы – Сяргей Міхаленка, Віктар Сянькоў.

Адкрыццё выставы для СМІ і ўдзельнікаў: 22 студзеня а 18:00

Музей гісторыі беларускага кіно (Мінск, вул.Свярдлова, 4)