Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У Галерэі музея адкрылася фотавыстава Паўла Аляксеева "Колератэрапія"

  • 17.04.2015

У Галерэі музея адкрылася фотавыстава Паўла Аляксеева "Колератэрапія".

"Больш за 90% людзей успрымаюць навакольны свет каляровым, – кажа аўтар выставы. "Колер не мае межаў, яму невядомы моўныя і рэлігійныя розніцы. Колер настолькі для нас звыклы, што свет без яго ўжо немагчыма ўявіць. Колер гаворыць з намі, правакуе, стварае настрой, нараджае эмоцыі, будзіць успаміны. Колератэрапія – самы даступны спосаб палепшыць настрой".

Павел Аляксееў нарадзіўся ў 1983 годзе ў Нясвіжы. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Займаецца фатаграфіяй з 2008 года. У 2010 годзе прымаў удзел у рабоце творчай студыі пры Народным фотаклубе "Мінск", праз 2 гады стаў сябрам клуба. Удзельнік шматлікіх калектыўных і персанальных выстаў у Беларусі і за яе межамі.