Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кніг!

  • 14.02.2018

Дарагія сябры!

14 лютага – Дзень Святога Валянціна – свята ўсіх закаханых, а яшчэ Міжнародны дзень дарэння кніг.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь не застаецца ўбаку ад гэтых прыемных падзей і прапануе ўсім, хто адчувае цёплыя пачуцці да гісторыі атрымаць бясплатны білет, пакінуўшы кнігу на музейным буккросінгу.

Трэба ўсяго толькі:

1. Прынесці на буккросінг кнігу, выдадзеную пасля 2000 года.

2. Атрымаць бясплатны білет па ўсім музеі.

Здзейсніце сваё падарожжа па гісторыі Беларусі і, хто ведае, магчыма, па дарозе Вы сустрэнеце сваю любоў!

Акцыя дзейнічае з 14 па 28 лютага.

Звяртайцеся ў кабінет № 20.

Тэлефоны для даведак: +375 17 327 43 22; +375 17 327 48 27.