Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір»

  • 01.03.2018

1 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір», прысвечаная трагічнай гісторыі Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя.

У чатырох раздзелах выставы апавядаецца пра лёсы простых людзей, падхопленых віхорам гісторыі. Дакладныя копіі фотасведчанняў той эпохі паказваюць мірны і ваенны час, жыццё гарадоў і вёсак, раскрываюць планы стварэння новага тэрытарыяльнага аб’яднання «Ober Ost», ілюструюць выпрабаванні соцен тысяч бежанцаў, якіх вайна вымусіла пакінуць свае дамы.

Фатаграфіі распавядаюць і аб цяжкім пасляваенным часе, у якім, аднак, зіхаціць агеньчык надзеі на светлую будучыню.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі з фондаў розных музеяў Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь), Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка–археалагічнага музея (Гродна, Беларусь), Лідскага гісторыка–мастацкага музея (Ліда, Беларусь), Кобрынскага ваенна–гістарычнага музея імя

А.В. Суворава (Кобрын, Беларусь), Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага (Слонім, Беларусь); а таксама прыватных калекцыянераў: Багданава Уладзіміра (Мінск, Беларусь), Ліхадзедава Уладзіміра (Мінск, Беларусь).

Фотаздымкі прадстаўленыя ў высокатэхналагічнай экспазіцыі, – гэта тыя сведчанні, якія праз стагоддзі застаюцца хіба не адзінымі пэўнымі крыніцамі, даносячымі сваю праўду. Яны пераносяць гледача праз час і прастору, залучаючы ў свой кругазварот, збліжаючы мінулае і сучаснасць.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

тэл. (017) 327 43 22