Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава жывапісу «Неферціці. Сувязь часоў»

  • 06.03.2018

6 сакавіка а 17-й гадзіне ў "Гасцёўні Уладзіслава Галубка" адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу «Неферціці. Сувязь часоў» мастака кіно, тэатра і тэлебачання Уладзіміра Чарнышова.

Знаходзячыся пад уражаннем ад кінафільма або п'есы, глядач звычайна спрабуе запомніць прозвішчы акцёраў, рэжысёра, прадзюсара, забываючы пра імёны мастакоў - пастаноўшчыкаў, мастакоў па грыму, касцюмах, сцэне, дэкаратараў. А бо менавіта яны, застаючыся за кулісамі або за кадрам, будуюць фільм або спектакль, дзякуючы ім пастаноўкі атрымліваюць права называцца творам мастацтва. Адным з такіх таленавітых і сапраўды адданых сваёй справе майстроў з'яўляецца мінскі мастак тэатра і кіно Уладзімір Чарнышоў.

Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў - жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, мастак пастаноўшчык фільмаў, член Беларускага саюза мастакоў, член Беларускага саюза кінематаграфістаў, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, намеснік старшыні Беларускага таварыства аматараў творчасці Фёдара Шаляпіна.

У мінулым студэнт Мастацкага вучылішча ім. К. Савіцкага і УДІКа (Масква). Працаваў настаўнікам малявання ў школах, у Маскоўскім тэлевізійным тэатры. Трыццаць гадоў быў мастаком - пастаноўшчыкам на студыі «Беларусьфільм». Быў галоўным мастаком Нацыянальнага рускага драматычнага тэатра ім. Горкага. За гады працы спектаклі, аўтарам сцэнаграфіі якіх з'яўляўся Чарнышоў, праходзілі з аншлагамі, станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў тэатральнага мастацтва. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

Удзельнік мастацкіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы.

Творы мастака захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, мастацкіх галерэях Масквы, Магнітагорска, Алупка, прыватных зборах у ЗША, Францыі, Даніі, Італіі.

Узнагароджаны граматамі, Знакам Пашаны і медалямі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь «Панарама мастацтваў».

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 286-74-03