Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Свет аўтарскіх лялек" Сяргея Драздова

  • 27.03.2018

27 сакавіка 2018 года а 17–й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Свет аўтарскіх лялек" Сяргея Драздова. Наведвальнікі змогуць акунуцца ў казачны свет, успомніць сваё дзяцінства, дзякуючы выдатным і вытанчаным лялькам майстра.

Сяргей Драздоў нарадзіўся ў Ленінградзе. Яшчэ з ранняга дзяцінства бацькі выявілі дар дзіцяці і адправілі яго вучыцца ў мастацкую школу. Вельмі шмат для развіцця Сяргея зрабіла яго мама. Яна вадзіла яго па музеях, выставам, дзе ён атрымліваў натхненне для сваіх будучых работ.

Майстар не адразу стаў займацца вырабам лялек, усё пачалося з падводнай лодкі, інжынерных канструкцый, паравой машыны, апаратаў на механічных нагах, якія былі зробленыя ў стылі Steampunk.

Вырабам лялек Сяргей Драздоў стаў займацца з 2010 года. Усе лялькі – гэта героі казак, рыцары, піраты, ваяры. Паступова з'яўляюцца цэлыя серыі казачных герояў: «Steampunk ў Брытаніі», «Рыцарскія забавы», «Піраты». Пасля прагляду аўтарам лялек сагі «Уладар Пярсцёнкаў» з'явілася цэлая серыя рыцараў. Кожная лялька дапоўненая маленькімі дзеючымі дэталямі (арбалеты, мячы, нажы, пісталеты), выкаванымі з металу.

Работы майстра знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Латвіі, Германіі, Эстоніі. У многіх гарадах Беларусі і Расіі, Эстоніі, Латвіі былі арганізаваны выставы работ Сяргея Драздова: «Млын» (Мінск, Беларусь) 2010 г.; Панна Доля (Мінск, Беларусь) 2014 г., 2015 г., 2016 г.; «Час лялек» (Санкт–Пецярбург, Расія) 2014 г.; «Мастацтва Лялькі» (Талін, Эстонія) 2015 г.; Персанальная выстава ў г. Пфуллендорф, Германія, 2014 г.; Салон Лялек на Цішынке (Масква, Расія) 2014 г., 2015 г., 2016 г., 2017 г.; «Арт лялькі» (Беларусь, Мінск) 2011 г., 2012 г.; інтэрнацыянальны фестываль Art of Dolls

(Прэйлі, Латвія) 2015 г., 2016 г.; персанальная выстава: «Мужчынскія і Жаночыя лялькі» (Талін, Эстонія) 2015 г.

Прыходзьце! Не пашкадуеце!

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay