Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Выстава абутку ў Нацыянальным гістарычным музеі!

  • 06.04.2018
Увага! Выстава, прысвечаная гісторыі абутку, які насілі, носяць і будуць насіць у Беларусі ў 20-21 стст. пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у траўні-чэрвені 2018 года. Да ўдзелу запрашаюцца калекцыянеры, рэканструктары, а таксама беларускія дызайнеры абутку, якія гатовы прадставіць свае мадэлі ў адным з вядучых музеяў краіны. Шукаем ўсё: ад лапцей і валёнкаў да вытанчанага мадэльнага абутку. Асаблівая ўвага да канцэптуальнага абутку, арт-аб'ектаў. Прапановы высылаць на expo@histmuseum.by, тэл. (017) 321 23 71.