Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Чалавек. Космас. Беларусь"

  • 11.04.2018

11 красавіка 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці», адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Чалавек. Космас. Беларусь", прысвечанай ўкладу Беларусі ў развіццё тэорыі і практыкі асваення космасу.

Касманаўтыка Беларусі сёння – адзін з важных фактараў, якія абумаўляюць сацыяльна–эканамічнае развіццё нашай краіны і павышэнне яе іміджу ў сусветнай супольнасці. У сферы касмічных даследаванняў краіна вядомая не толькі імёнамі касманаўтаў П.І. Клімука, У.В. Кавалёнка і А.В. Навіцкага, але і шматлікімі дасягненнямі ў ракетна–касмічнай галіны. Задоўга да іх палётаў вынікі дзейнасці вучоных, выхадцаў з Беларусі, стварылі перадумовы для даследавання і паспяховага асваення касмічнай прасторы.

Самай яркай падзеяй для Беларусі стаў запуск беларускага касмічнага апарата (БКА) у 2012 годзе. Уся мэтавая апаратура на спадарожніку была распрацавана ААТ «Пеленг» – вядучым спецыялістам у галіне вырабу навукаёмістай оптыка–электроннай прадукцыі для шырокага прымянення. Гэты запуск прадэманстраваў усяму свету наяўнасць у Беларусі сучасных тэхналогій, навукаёмістых вытворчасцей і аб'ектыўна унёс нашу краіну ў прэстыжны спіс касмічных дзяржаў. У выніку 1 лістапада 2013 года рашэннем 68–й сесіі Генеральнай асамблеі ААН Беларусь была прынята ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У часовай экспазіцыі размешчаны асабістыя рэчы касманаўтаў П.І. Клімука, У.В. Кавалёнка, А.В. Навіцкага: лётныя касцюмы, скафандр, шлемафон і сцяг Рэспублікі Беларусь, які пабываў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Разам з асабістымі фатаграфіямі будуць экспанавацца дакументы, кнігі; наведвальнікі ўбачаць каштоўныя музейныя прадметы з фондаў музея, напрыклад, трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» (1650 г.) Казіміра Семяновіча, а таксама прадметы, прадастаўленыя нашымі калегамі з іншых музеяў. Акрамя таго, часовая экспазіцыя будзе дапоўненая скульптурнымі кампазіцыямі і бюстамі касманаўтаў вядомага беларускага скульптара, Народнага мастака Беларусі Івана Якімовіча Міско.

У стварэнні экспазіцыі прынялі ўдзел: Музей гісторыі горада Мінска, Навагрудскі і Крупскі гісторыка–краязнаўчыя музеі, Мінскі планетарый, Беларускі дзяржаўны архіў навукова–тэхнічнай дакументацыі і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Часовая экспазіцыя «Чалавек. Космас. Беларусь» прымеркавана да 12 красавіка – Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 38, 4 пад'езд

Тэл. для даведак: 8 (017) 327 46 11