Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Пеўчыя птушкі і галубы"

  • 06.04.2018

6 красавіка 2018 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А) адкрываецца выстава «Пеўчыя птушкі і галубы».

На ёй будуць прадстаўлены больш за 40 відаў палявых і лясных пявучых птушак, дэкаратыўных парод галубоў. Магчыма, вам ўпершыню ўдасца пачуць, як спявае амялушак, і ўбачыць, чым голуб–капуцын адрозніваецца ад нямецкага голуба–барабаншчыка. Чачоткі і аўсянкі, чыжы і дубаносы, зелянушкі і палявыя жаваранкі, многія іншыя чакаюць вас.

Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцю памаляваць.

Кошт уваходнага білета:

для дарослых – 4.5 р.

для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна–тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю – 2.5 р.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям–сіротам, дзецям засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 6 красавіка па 3 ліпеня 2018 г.

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by