Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



19.04.2018 - Круглы стол на тэму «25 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі»

  • 19.04.2018

19 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, адбыўся круглы стол на тэму «25 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі» пры ўдзеле Генеральнага дырэктара Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі Сняжаны Самарджыч–Марковіч.

У рамках работы круглага стала абмяркоўваліся наступныя пытанні: асаблівасці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусі і Савета Еўропы ў сферы культуры, развіццё народнай дыпламатыі, прымяненне адукацыйнага кампанента Еўрапейскай культурнай канвенцыі ва ўмовах беларускага універсітэта, станаўленне інстытута культурнай дыпламатыі ў Рэспубліцы Беларусь, вопыт і асаблівасці правядзення Дзён еўрапейскай спадчыны у Беларусі, ўвасабленне палажэнняў Еўрапейскай культурнай канвенцыі ў рамках народнай дыпламатыі і інш.

У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага фонду культуры, фонду "Культурная спадчына і сучаснасць" і інш.

Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Інфармацыйны пункт Савета Еўропы ў Мінску.

Еўрапейская культурная канвенцыя прынятая ў 1954 годзе ў Парыжы з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Еўропы і ўзаемнай павагі іх культурнай разнастайнасці, захавання еўрапейскай культуры, садзейнічання нацыянальным ўкладам у агульную культурную спадчыну Еўропы, якая адлюстроўвае агульныя асноўныя каштоўнасці.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 38, 4 пад'езд

Тэл. для даведак: 8 (017) 327 46 11