Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Далі, Дантэ і Мікіта Моніч

  • 05.05.2018

Як зрабіць так, каб выстава твораў мастацтва стала асалодай, навучаннем і забаўкай? З чаго пачаць наведванне выставы? Як чытаць «Боскую камедыю»? Як зразумець Сальвадора Далі? Арыгінальны і нетрывіяльны погляд надзвычайнага Мікіты Моніча на прадметы сусветнай культурнай спадчыны на выставе "Боская камедыя Сальвадора Далі" адкрые для гледачоў відавочнае, таемнае і каштоўнае веданне.

Даведачна: Мікіта Моніч - гісторык, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, харызматычны і эрудыяваны малады чалавек, займальна і зразумела расказвае пра культуру і мастацтва і рэгулярна збірае аншлагі на лекцыях і экскурсіях. Колькасць удзельнікаў абмежавана памерамі залаў.

Лекцыі адбудуцца 5, 12 і 26 мая. Пачатак а 14-й гадзіне.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Тэл. (017) 327 43 22