Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Ноч музеяў-2015" у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

  • 08.05.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у чарговы раз прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", якая пройдзе з 16 на 17 мая. За час свайго існавання гэтая акцыя ператварылася ў адно з самых чаканых мінчанамі і гасцямі сталіцы падзей вясны. Для Нацыянальнага гістарычнага музея – гэта дзясятая, юбілейная ноч, калі ён адкрывае дзверы ў незвычайны час сутак.

Ужо з 16.00 дворык музея запрашае ўсіх на кірмаш майстроў "Вечаровы яблычак", дзе будуць праводзіцца майстар-класы па танцах, ігры на барабанах. Для малых падрыхтаваны спектакль-знаёмства з кнігай ад крамы "Сундучок дзіцячых кніг", пройдзе канцэрт музычных гуртоў. Для ўсіх наведвальнікаў ўваход на кірмаш – вольны.

З 19.00 для ўсіх, хто жадае пазнаёміцца з нашымі новымі праектамі, адкрые дзверы і сам музей.

Падрабязная праграма – па спасылцы!