20 красавіка 2018 года ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбудзецца адкрыццё выставы чароўных аўтарскіх лялек «Баба–Яга & kompani».
Так склалася, што праводзіць чароўныя лялечныя выставы ў камернай зале Гасцёўні Уладзіслава Галубка стала ўжо добрай вясновай традыцыяй. І гэтая вясна не стала выключэннем. У рамках выставы лялек «Баба–Яга & kompani» будуць прадстаўлены адразу тры праекты: казачныя персанажы ад беларускіх і літоўскіх майстроў, дэбютныя працы ад выпускнікоў Майстэрні Аўтарскай Лялькі і міні–выстава «Жывое каменнае сэрца» ад Таццяны Кучынскай, бо камяні спрадвеку лічыліся інструментамі для варожб і чароўных дзеянняў. Таксама на выставе будуць прадстаўлены казачныя акварэлі Сяргея Сочнева.
Казкі – гэта выдатны від мастацтва. У свет казак чалавек трапляе ў самым раннім дзяцінстве. Казкі весяляць, забаўляюць, часам палохаюць, вучаць нас паступаць сумленна. Яны ніколі не старэюць, таму што ў іх захоўваецца мудрасць нашых продкаў, традыцыі і звычаі.
У сучасным свеце ў дзяцей з'явілася мноства іншых інтарэсаў. Але мы ўсё адно любім глядзець, слухаць і чытаць казкі. Час, праведзены за сумесным чытаннем казак, збліжае бацькоў і дзяцей, пакалення. Мы суперажываем героям, вучымся адрозніваць дабро ад зла. Тэма дабра і зла – адна з вечных тэм. І ў наш час яна працягвае заставацца актуальнай.
У казках існуюць мноства чароўных персанажаў. Асабліва цікавы вобраз Бабы Ягі, які з'яўляецца адным з самых таямнічых і супярэчлівых жаночых вобразаў рускіх казак, які спалучае ў сабе станоўчыя і адмоўныя якасці.
Баба Яга – першапачаткова станоўчы персанаж старажытнай рускай міфалогіі і фальклору, захавальніца звычаяў і традыцый. Лясная старая чараўніца, ведзьма, якой падуладныя віхуры і завірухі. А ці задумваўся хто–небудзь над тым, як трапіла ў казку Баба Яга? Хто яе прыдумаў? Гэта выдуманы казачны персанаж або, можа быць, Баба Яга – міфічная істота? Якая ж на самай справе Баба–Яга? І хто складае ёй кампанію: Кікімары, Кашчэй Бессмяротны, Цмокі або Дамавікі, Кот Баюн, а можа Добры Маладзец? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці, наведаўшы выставу «Баба–Яга & kompani».
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Рэжым працы: панядзелак – субота
Час працы: з 10.00 да 17.30
Выхадны: нядзеля
Тэлефоны для даведак:
(017) 286 – 74 – 03;
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея