Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотапраект "Пакінуты ..."

  • 26.04.2018

26 красавіка 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава Ірыны Дайнаковой «Пакінуты ...».

Горад, як чалавек, плануецца, нараджаецца, жыве. Многія гарады жывуць стагоддзямі, пазнаючы не адно пакаленне сваіх жыхароў. Іншыя – руйнуюцца, але затым адраджаюцца, дзякуючы сваім жыхарам. Гэты горад спыніўся ў сваім развіцці і ніколі не будзе адроджаны. Ён асуджаны на разбурэнне і паглынанне прыродай. Страшная трагедыя, якая адбылася 30 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС, змяніла многія долі. Гораду Прыпяць тады было ўсяго 16. Яго жыхары – гэта маладыя, поўныя жыцця людзі. Шмат наваселляў, шмат вяселляў, шмат першынцаў. Усё змянілася раптоўна. Людзі вымушана пакідалі горад, у надзеі вярнуцца праз пару дзён. Ніхто з іх тады не ўяўляў памеры і маштабы трагедыі. Ніхто не ўяўляў, што яны назаўсёды з'язджаюць з свайго любімага горада.

АЎТАР: ІРЫНА ДАЙНАКОВА

Фатаграфіяй я занялася яшчэ ў школе, у фотагуртке. Потым быў перапынак амаль у 30 гадоў. Дзякуючы жаданню малодшай дачкі навучыцца фатаграфаваць, у 2011 годзе вярнулася ў фатаграфію. Прайшла навучанне на некалькіх курсах, прыняла ўдзел у розных семінарах і майстар–класах. Я з'яўляюся ўдзельніцай некалькіх творчых груп і аб'яднанняў: ""У Бирилки", "Спадчына", фотаклуб "Мінск", БГА фатографаў. Мае фатаграфіі размяшчаліся ў часопісе "Dolce Vita", кнізе "Осмоловка", зборніку вершаў А. Васільевай "Эфект цецівы", альбом–кнізе "Мінск скрозь стагоддзі" і ў розных турыстычных брашурах.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл. для даведак: (017) 327 43 22