Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ВЯЛІКІ ДЗІЦЯЧЫ БУККРОССІНГ

  • 15.05.2018

ВЯЛІКІ ДЗІЦЯЧЫ БУККРОССІНГ

15 мая –1 чэрвеня

Дарагія сябры! Мы ўжо ведаем, як Вы любіце кнігаабмен і зноў звяртаемся да вас з просьбай!

У Міжнародны Дзень сем'яў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб'яўляе адкрыццё новага кнігазбору для буккросінгу.

На гэты раз, мы збіраем дзіцячую літаратуру. Мы вельмі хочам, каб чытанне стала для нашых дзяцей асаблівым задавальненнем. Хтосьці скажа, што папяровым кнігам месца ў музеі, і мы цалкам згодныя з гэтым!

Мы клічам кнігі да сябе, каб яны сустрэлі свайго новага чытача.

Мы будзем рады бачыць дзіцячыя кнігі ад казак да энцыклапедый, год нараджэння не важны. Кнігі збіраюцца да 1 чэрвеня і будуць пушчаны ў книгаабарот у Міжнародны дзень дзяцей.

Зразумела, таксама Вы можаце прыносіць і абменьваць любыя кнігі!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 12

Тэл. для даведак: (017) 327 43 22