Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава «У імя міласэрнасці»

  • 08.05.2018

8 мая 2018 года а 17–й гадзіне ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" (вул. Свярдлова, 4) – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адкрыецца фотавыстава «У імя міласэрнасці», прысвечаная медыцынскім сёстрам міласэрнасці і валанцёрам Беларускага Таварыства Чырвонага крыжа і прымеркаваная да Міжнароднага дня медыцынскай сястры.

На фотавыставе прадстаўлены архіўныя здымкі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, Інфармацыйнага агенцтва Расіі ТАСС і сучасныя працы швейцарскага фатографа Стэфана Маўрэра, якія адлюстроўваюць прыклады сапраўднага гуманізму, міласэрнасці і самаахвярнасці медыцынскіх сясцёр міласэрнасці і валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа.

У выставачнай зале таксама будзе праходзіць паказ дакументальнага фільма «Зіма пройдзе» аб Ніне Мікалаеўне Блізнюк – дзейснай медыцынскай сястры міласэрнасці БТЧК, узнагароджанай медалём імя Флорэнс Найтынгейл.

Фільм удзельнічаў у міжнародных фестывалях дакументальнага кіно ў Аўстрыі, Арменіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Партугаліі і ўдастоены Крыштальнай статуэткі на Міжнародным Хрысціянскім фестывалі дакументальнага кіно «За лепшае ўвасабленне гуманітарных каштоўнасцей чалавецтва».

Уваход на адкрыццё выставы – вольны.

З 9 па 13 мая – па білеце ў музей.

Тэлефоны для даведак: (017) 327 10 75 або (017) 328 49 90.