Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Шматколернасць татарскай нацыянальнай культуры"

  • 05.06.2018

5 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Шматколернасць татарскай нацыянальнай культуры" з фондавай калекцыі Елабужскага дзяржаўнага музея–запаведніка, якая адкрывае палітру яркай і разнастайнай культуры татарскага народа.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 187 музейных прадметаў. Гэта ўзоры сучаснага нацыянальнага касцюма і прадметы інтэр'еру, створаныя майстрамі татарскіх нацыянальных цэнтраў. Асаблівую ўвагу прыцягне традыцыйны абутак, выкананы ў непауторнай тэхніцы. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлена перавязь – ўпрыгожванне накшталт стужкі на аснове з матэрыі, якое насілася праз плячо. У мусульманак яна звычайна мела адмысловыя кішэнькі, куды яны хавалі тэксты з Карана.

Цікавасць у наведвальнікаў выклічуць тканкавыя прадметы побыту, якія часта ўпрыгожваліся вышыўкай з арнаментам. Татарскі арнамент складаецца з кветкава–раслінных, геаметрычных і заоморфны матываў.

Экспазіцыю дапаўняюць працы ўдзельнікаў арт–праектаў Елабужскага дзяржаўнага музея–запаведніка – заслужаных мастакоў з Татарстана і Башкартастану. Гэта 66 твораў выяўленчага мастацтва, створаных у рамках розных міжнародных сімпозіўмах. Кожная з карцін адлюстроўвае нацыянальную культуру, звычаі і побыт татарскага народа.

Уся гісторыя чалавецтва – гэта пастаяннае ўзаемаабагачэнне і ўзаемаўплыў народаў, іх звычаяў, традыцый. Елабуга – адзін з тых гарадоў, дзе спрадвеку ўзаемадзейнічалі еўрапейская хрысціянская і ўсходняя мусульманская цывілізацыі, назіралася зліццё аселага і качавога укладаў, кантактавалі славянскія і цюркскія, фіна–вугорскія і балтыйскія мовы. Сёння ў Елабуге пражываюць прадстаўнікі каля 100 розных нацыянальнасцей.

Выстава арганізавана ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан, якія ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць упершыню.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22