Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Свята роднай ежы «Ўсё сваё»

  • 27.05.2018

Сябры! Першае свята роднай ежы «Ўсё сваё» пачнецца 27 мая а 12-й гадзіне ва дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12).

«Ўсё сваё» раскажа і пакажа мінчанам і гасцям горада, наколькі беларуская зямля багатая і добрымі якаснымі прадуктамі, і неверагоднымі людзьмі справы. Запрошаны больш за дваццаць удзельнікаў з Мінскай вобласці: гастра–энтузіясты, якія прывязуць з сабой свойскія сыры, топленае масла, свежую зеляніну і дзікаросы, булёны на хатняй курачцы, яйкі, пірагі і хлеб на заквасцы; зробяць сапраўдны пір якаснай рыбы і навучаць рабіць традыцыйную беларускую локшыну з суцэльнай мукі!

«Ўсё сваё» падтрымлівае экалагічны падыход да зямлі: будзе ўзноўлены сапраўдны гарадскі агарод, кожны ўдзельнік зможа забраць з сабой саджанцы і высадзіць іх у сваім двары, у краме «Пакет? О нет!» будуць прадавацца эка–сумкі і папяровыя пакеты, а гасцей просяць прыходзіць са сваімі сталовымі прыборамі, каб менш выкарыстоўваць аднаразовы посуд.

Дзяцей чакае зона з кулінарнымі і земляробчымі майстар–класамі, жывыя кураняты і качаняты.

0+

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22