Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Марк Шагал і тэатр»

  • 28.05.2018

З 28.05.2018 г па 10.06.2018 г. у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будзе працаваць выстава «Марк Шагал і тэатр» (мастацкі праект студэнтаў кафедры дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

На выставе будуць прадстаўлены пераддыпломныя праекты студэнтаў кафедры дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія займаюцца вывучэннем тэатральна–сцэнічнага касцюма.

Эскізы і касцюмы выкананы пад уражаннем творчасці Марка Шагала, які пачынаў свой творчы шлях з афармлення сцэны для двух спектакляў па п'есах М.Гогаля. У апошнія месяцы пражывання мастака ў Віцебску ў горадзе пабываў з гастролямі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры, М. Шагалу даручылі аформіць сцэну для гогалеўскага «Рэвізора». З 1920 г. мастак працаваў у Маскоўскім Яўрэскім камерным тэатры пад кіраўніцтвам Аляксея Граноўскага, прымаў удзел у мастацкім афармленні тэатра: спачатку маляваў насценныя карціны для аўдыторый і вестыбюля, а затым касцюмы і дэкарацыі да спектакляў. У 1921 годзе тэатр А. Граноўскага адкрыўся спектаклем «Вечар» Шалом Алейхема, які аформіў М. Шагала. У 1945 годзе мастак аформіў спектакль «Жар–птушка» І. Ф. Стравінскага.

Мастацкі праект «Марк Шагал і тэатр" – вынік двухгадовай сумеснай працы выкладчыка Таццяны Лісавенка і студэнтаў: Таццяны Кавалёвай, Надзеі Малафей, Анастасіі Няхай, Фарызы Цемурзіевай, Інэсы Спірыдонавай.

Наш адрас:

г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay