Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Нацыянальны касцюм і народныя промыслы В'етнама"

  • 13.06.2018

13 чэрвеня 2018 года а 16–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе цырымонія адкрыцця выставы «Нацыянальны касцюм і народныя промыслы В'етнама». Экспазіцыя арганізавана ў рамках Дзён культуры Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь, якія пройдуць з 11 па 17 чэрвеня.

Народныя промыслы В'етнама маюць даўнія традыцыі. Яны звязаны з месцамі пражывання людзей – вёскамі і нават асобнымі вуліцамі – і праяўляюцца ў іх вырабах, бездакорных па выкананні. У вёсках В'етнама пражываюць таленавітыя мастакі і майстры, якія захоўваюць, перадаючы з пакалення ў пакаленне сваю культурную самабытнасць, квінтэсенцыю рамяства і мастацтва. Менавіта таму кожны твор адрозніваецца ўласнай ідэнтычнасцю, змяшчае непаўторныя эмоцыі. Работы майстроў далёка вядомыя за межамі В'етнама і набылі папулярнасць як у краінах Паўднёва–Усходняй Азіі, так і ў іншых кутках планеты, інтэгруючыся ў сусветную культуру.

На выставе «Нацыянальны касцюм і народныя промыслы В'етнама» прадстаўлена калекцыя традыцыйных лакафарбавых вырабаў, бамбукавыя і ратангавыя вырабы, знакамітая кераміка з вёскі Батчанга, вядомая з 15 стагоддзя. Асобны раздзел выставы складаюць 20 касцюмаў этнічных груп В'етнама, сярод якіх традыцыйная сукенка Аозай. Розныя рэгіёны краіны прадстаўлены калекцыяй лялек у этнічных касцюмах, а таксама многімі іншымі вырабамі з шоўку і парчы.

Выстава дае магчымасць лепш зразумець і палюбіць традыцыйную культуру В'етнама, створаную таленавітымі майстрамі гэтай краіны.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22