У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” з 11 чэрвеня па 1 ліпеня 2018 года ў межах асноўнай экспазіцыі будзе дэманстравацца праект “Гісторыя на этыкетках”, прысвечанай будаўніцтву Каралем Чапскім завода “Багемія” (сучаснае прадпрыемства ААТ “Піваварная кампанія Аліварыя”).
Асноўная экпсазіцыя Дома–музей I з'езда РСДРП на працягу многіх гадоў знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй горада Мінска канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, з тымі падзеямі, што адбываліся ў яго культурным і палітычным жыцці.
Асаблівая ўвага нададзена асобе Караля Гутэн–Чапскага. У 1890 годзе граф Караль Чапскі быў абраны на пасаду гарадскога галавы Мінска, якую займаў да 1901 года.
Караль Чапскі праклаў першую конку, пабудаваў будынак Гарадского тэатра. Цэнтральныя вуліцы, што ішлі да вакзалаў і прадпрыемстваў, галава зрабіў брукаванымі. Таксама Чапскі з’яўляецца стваральнікам першай мінскай электрастанцыі, а сучасны піўзавод “Аліварыя” — таксама яго пачынанне, для якога Караль Чапскі купіў будынак і новае меднае абсталяванне.
Менавіта тэме самага старога мінскага бровара прысвечаны экспазіцыйны праект асноўнай экспазіцыі, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознай калекцыйнай атрыбутыкай (этыкеткі, бірдэкелі), што адлюстроўваюць гісторыю піваварэння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама матэрыялы і фотаздымкі легендарнага сталічнага прадпрыемства.
Чакаем Вас на экпазіцыйным праекце “Гісторыя ў этыкетках”!
Дом–музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а
Штодня з 10.00 да 18.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290–68–47
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея