Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Калі расквітае бэз ..."

  • 22.06.2018

22 чэрвеня а 16–й гадзіне ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы члена Беларускага саюза мастакоў Тамары Дзянісавай «Калі расквітае бэз ...», прысвечанай Дню вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 40 работ, прысвечаных памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівае месца ў сваіх працах аўтар адводзіць гераічнаму лёсу Брэсцкай крэпасці. Дадзеная тэматыка работ для аўтара з'яўляецца асаблівай ў творчасці, перш за ўсё гэта звязана з подзвігам яе бацькі Дзянісава Уладзіміра Дзям'янавіча, пяхотніка, які адным з першых уварваўся ў акупаваны горад Арол. У гонар дадзенага подзвігу быў дадзены салют, а Уладзімір Дзям'янавіч рашэннем жыхароў горада Арла стаў яго Ганаровым грамадзянінам.

Тамара Дзянісава скончыла Адэскае мастацкае вучылішча, затым Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П.М. Машэрава. З 2000 г. член Беларускага саюза мастакоў. Правяла чатырнаццаць персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы, Германіі. Мастак–педагог, выкладала больш за 35 гадоў малюнак і жывапіс у Дзіцячай мастацкай школе г. Брэста. Многія работы аўтара ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Кітаі, ЗША, Японіі. Ўзнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва, Ганаровым дыпломам «Еўрарэгіён–Буг». Аўтар працуе ў тэхніцы акварэльнага і станковага жывапісу, у жанрах пейзажу, нацюрморта, у рэлігійнай тэматыцы. Працы Тамары далікатныя і паветраныя, напоўнены ўнутраным святлом.

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел прадстаўнікі міжнародных дыпламатычных місій, дзяржаўных органаў, кіраўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, старшыні творчых саюзаў і культурнай грамадскасці.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл. 327 48 22, 327 43 22