Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 2: ВЯРТАННЕ"

  • 21.06.2018

21 чэрвеня 2018 г. у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) адкрыецца ўнікальная ў сваім родзе выстава "КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 2: ВЯРТАННЕ".

Роўна два гады таму ў гэтай жа зале ўпершыню былі прадстаўлены героі беларускіх казак, міфаў і легенд, матэрыялізаваныя ў роставых скульптурах і змешчаныя ў арыгінальны мультымедыйны кантэнт. Экспанаты выставы былі створаныя беларускімі майстрамі сваёй справы: графічныя вобразы герояў – Валерыем Славуком, скульптуры – Антонам Шыпіцай, мастацкі роспіс скульптур – Аляксандрам Камянцом. Распрацоўку гульнявога Virtual Reality прыкладання для HTC Vive і Oculus Rift ажыццявілі спецыялісты Innowise Group.

Выстава 2016 года стала пралогам да стварэння новых скульптур, анімацыі многіх герояў беларускага фальклору, стварэння гульнявых рашэнняў у галіне віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, паказу выставы ў іншых гарадах Беларусі, а менавіта: у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Івацэвічах, Лідзе, Гродне, Баранавічах, Любані, Петрыкаве і Калінкавічах.

Пасля доўгага і цікавага шляху выстава вяртаецца ў Мінск з шасцю новымі героямі. Яе аўтары таксама актыўна папрацавалі ў частцы развіцця віртуальнага складніка свайго праекта. Распрацаваны дзве версіі гульнявога прыкладання, якія дазваляюць наведвальнікам уступіць у інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з героямі беларускіх казак, міфаў і легенд з дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift.

У экспазіцыі выставы прадстаўлены:

– 15 роставых скульптур выкананых у шамоце, кераміцы і іншых матэрыялах;

– ілюстрацыі беларускага графіка В.П. Славука;

– маленькія скульптуры для маленькіх наведвальнікаў;

– гульнявая кампутарная зона з HTC Vive;

– гульнявая кампутарная зона з Oculus Rift;

– мультымедыйны кантэнт.

Выстава з'яўляецца часткай праекта www.mythology.by

Mythology.by – адкрыты мікс–праект, які рэалізуецца ў некалькіх абласцях, аб'яднаных двума агульнымі звёнамі – сучасным мастацтвам і гісторыка–культурнай спадчынай Беларусі. У аснове праекта ляжыць выкарыстанне міфалагічных персанажаў, якія сустракаюцца ва ўсходне–еўрапейскіх казках, легендах і міфах. Выкарыстанне дадзеных персанажаў дазваляе мінімізаваць этап прыдумвання вобразаў, характараў, а таксама іх знешняга выгляду, бо яны добра апісаны і маюць дакладнае графічнае ўвасабленне, выкананае на падставе іх фізічных апісанняў на высокім мастацкім узроўні.

Афіцыйная прэзентацыя праекта адбудзецца ў коле блізкіх праекту людзей, у сяброўскай і нязмушанай атмасферы 27 чэрвеня ў 15.00.

Мэтавая аўдыторыя выставы – дзеці з бацькамі, студэнты і асобы ўзроставай катэгорыі 25+, знаўцы і аматары беларускай гісторыі і культуры.

Месца правядзення: выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно

г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Час працы: штодня з 11.00 да 19.00 (каса да 18–30).

Тэл. для даведак: +375 17 327–10–75; +375 29 627–10–75

Кошт квіткоў: школьнікі, пенсіянеры – 2 руб.; студэнты – 3 руб.; дарослыя – 4 руб.

Фота і відэа матэрыялы:

https://www.instagram.com/lipa.club/

https://www.youtube.com/watch?v=EV81OcNWeX8&t=23s

http://mythology.by/

https://www.youtube.com/c/PavelArlou