Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень музеяў у Нацыянальным гістарычным!

  • 13.05.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у Міжнародны дзень музеяў (18 мая) працуе па звычайнаму графіку - з 11.00 да 19.00. Каса - да 18.30.

На пастаянную экспазіцыю і некамерцыйныя выставы ("70-годдзю Вялікай перамогі прысвячаецца") музея ўваход будзе вольны!

Дадаткова будуць працаваць камерцыйныя выставы:

"Сальвадор Далі і Пабла Пікаса". На выставе будзе працаваць фотазона, дзе наведвальнікі будуць мець магчымасць сфатаграфафацца ў вобразах знакамітых мастакоў.

"Таямніцы і казкі Японіі". Усіх жадаючых чакае фотасесія ў кімано.