Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "100 дамоў у Пярну"

  • 20.07.2018

З 20 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе персанальная выстава «100 дамоў у Пярну» вядомага эстонскага фатографа і ілюстратара Андрэса Адамсона, прымеркаваная да 100–годдзя абвяшчэння Эстонскай Рэспублікі.

Лічба «100» абрана невыпадкова. Выставачны праект «100 дамоў у Пярну» – гэта 100 аўтарскіх фотаздымкаў, якія распавядаюць пра жыццё ў эстонскім горадзе Пярну праз 100 гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці. Гэтыя фатаграфіі будуць цікавым гістарычным дакументам і праз 100 наступных гадоў.

«Калі я бачыў фатаграфіі дамоў мінулага, мне было цікава, якая ў іх там была мэбля, як гэтыя людзі выглядалі, як яны былі апрануты, што стаяла ў іх на каміне. Кожная такая фатаграфія – гэта гісторыя, памяць, сродак, каб не ўпасці ў забыццё. Лёгкасць, з якой сёння фатаграфіі можа рабіць кожны, дае падставу захавання яе на дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Толькі паперы можна давяраць», – падкрэслівае аўтар.

Андрэс Адамсон – дызайнер, ілюстратар, фатограф, педагог. Лаўрэат прэмій за лепшыя фатаграфіі, аўтар шматлікіх кніжных ілюстрацый, сярод якіх «Акадэмія навук – калектыўны розум Эстоніі», «Лісты да дачкі» Дагмар Ламп і інш. У снежні 2017 года за праект «100 дамоў у Пярну» аўтару быў нададзены тытул «Чалавек года горада Пярну».

Выстава арганізавана пры падтрымцы Пярнускага музея і Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

тэл. 327 48 22, 327 43 22