Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ДНІ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ПОСПЕХАМ ПРАЙШЛІ Ў ПЕРМСКІМ КРАЮ

  • 23.07.2018

У Пермі з вялікім поспехам прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь.

Як элемент культурнай праграмы праведзена фотавыстаўка «Беларусь і беларусы», якую падрыхтаваў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Фотавыстаўка прадстаўлена на 12 стэндах, якія ўключаюць два раздзела. Адзін з іх прысвечаны гісторыі краіны, другі - яе культурнай спадчыне.